Центр безопасности МЧС
Слёт Дедов Морозов и Снегурочек
Военно-патриотическая игра «Лазертаг»
Большая октябрятская игра. Районный этап
Дружеский матч по волейболу «Здорово быть здоровым!»
Большая октябрятская игра. Дружинный этап
Неделя милосердия

 Рэпінская Г.І.,

намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна”

 

З самага нараджэння ў чалавека пачынае абуджацца любоў да Радзімы. Маленькае дзіця цягнецца да бацькоў. Падрастаючы, яно пачынае адчуваць прыхільнасць да сяброў, да роднай вуліцы, да таго месца, дзе жыве. І толькі сталеючы, набіраючыся вопыту і ведаў, чалавек паступова ўсведамляе сваю прыналежнасць да Айчыны, адказнасць за яе. Так нараджаецца грамадзянін-патрыёт. Выхаванне грамадзяніна, патрыёта з’яўляецца адной з важнейшых  задач, якая стаіць перад сучаснай установай адукацыі. Вырашэнне гэтай праблемы можа мець шмат варыянтаў. Адзін з іх звязаны з арганізацыяй дзейнасці па вывучэнні роднага краю, збіранні, сістэматызацыі краязнаўчага матэрыялу і яго выкарыстанні ў адукацыйным працэсе.

У нашай установе адукацыі арганізавана дзейнасць рэсурснага цэнтра “Мой рэгіен – мая малая радзіма”, які працуе з мэтай стварэння адпаведных умоў для станаўлення грамадзяніна і патрыёта, дзейснай асобы, здольнай да прыняцця асэнсаваных рашэнняў, якая садзейнічае развіццю і росквіту Рэспублікі Беларусь.

Асноўнымі кірункамі дзейнасці з’яўляюцца: гістарычнае, праваслаўнае, этнакультурнае, геаграфічнае і біялагічнае, эканамічнае краязнаўства.

         Гістарычнае краязнаўства

Веданне сваіх гістарычных каранёў – радаводу, гісторыі вёскі, школы, горада, раёна, вобласці, краіны – фарміруе гонар за свой край, народ, мову, служыць трывалай повяззю пакаленняў. Як карані жывяць дрэва, так і народная памяць умацоўвае адзінства народа. Выхоўваць сапраўднага беларуса, патрыёта – цікавая і крапатлівая праца, дзе трэба прытрымлівацца прынцыпу – ад малога           да вялікага. Любоў да Радзімы складаецца з простага – павагі да сваіх блізкіх, сваёй сям’і, яе каранёў, прыроды родных мясцін, людзей, якія жывуць і працуюць тут [5, с. 135].

Адным з вынікаў вывучэння гісторыі роднага краю стала даследчая праца “Азярцы: ад панскага маёнтка да аграгарадка”, прадстаўленая на Рэспубліканскай канферэнцыі “Беларусь, Глыбоцкі край і Эдвард Вайніловіч”, якая праводзілася па ініцыятыве Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.  Шынкевіч Павел, які прыняў удзел у канферэнцыі, узнагароджаны Дыпломам  ІІІ ступені  і каштоўным падарункам.

Пра гістарычнае мінулае – маёнтак пана Аскеркі, які амаль цалкам захаваўся, можна даведацца падчас экскурсіі “Нам засталася спадчына”. Па матывах дадзенай экскурсіі мы зрабілі тэатралізаваную пастаноўку, якую паказваем як дзецям, так і дарослым. Такое вобразнае, творчае прадстаўленне абуджае цікавасць да гісторыі.

Адной з самых выдатных асоб нашага аграгарадка з’яўляецца былы дырэктар племсаўгаса “Азярцы” Пётр Іванавіч Мяжэнін. Пра яго мы расказвалі  на абласных краязнаўчых чытаннях, на старонках раённай газеты “Веснік Глыбоччыны”, ладзілі з ім сустрэчы ў школе.

Значны ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны сваёй мясцовасці ўнесла былы загадчык бібліятэкі, стваральнік этнаграфічнага музея, Мышкоўская Таццяна Аляксееўна.

Вельмі цікавай і змястоўнай аказалася праца па складанні радаводу. Намаганнямі вучняў і настаўнікаў напісана шмат прац, складзены радавод сям’і Мышкоўскіх, Гір’ятовіч, Барткевіч. Працы ўключаюць не толькі ўласна радавод, але і розныя сямейныя гісторыі, апісанне традыцый, рэліквій.

Да Году малой радзімы мы аформілі стэнд “Мая Азярэччына – край сінявокі”, на якім былі прадстаўлены фотаздымкі славутых землякоў, а таксама гісторыка-культурных аб’ектаў. Ля стэнда мы праводзілі экскурсіі, на якіх знаёмілі з найбольш яркімі старонкамі сваёй гісторыі.

Нам удалося сабраць і запісаць шмат кулінарных рэцэптаў, мы напісалі сваю кулінарную кніжку, каб прапагандаваць здаровую і смачную ежу.

Створаны  летапіс вёскі Азярцы, напісана гісторыя школы “Асобы, падзеі, факты з гісторыі Азярэцкай школы”, якая пастаянна дапаўняецца.

Паспяховым праектам стала стварэнне ілюстраванага даведачна-інфармацыйнага выдання “Азярэччына ад А да Я”, у якім на кожную літару алфавіта прадстаўлена інфармацыя пра малую радзіму.

Займаючыся краязнаўствам, вучні набываюць навыкі працы з рознымі крыніцамі: перыядычнымі выданнямі, архіўнымі матэрыяламі, жывымі сведкамі гісторыі, навукова-папулярнай і даведачнай літаратурай і інш. У працэсе даследчай працы ідзе развіццё творчых здольнасцей вучняў, яны маюць магчымасць для самавызначэння і самарэалізацыі. Вучні развіваюць уменне фармуляваць праблему, лагічна выкладаць факты і аргументы, абгрунтоўваць сваю думку па праблеме [1, c. 38].

У працэсе работы над даследаваннем вучні набываюць не толькі тэарэтычныя веды і практычныя ўменні, але выпрацоўваюць сваю грамадзянскую пазіцыю, актыўнае стаўленне да жыцця. Краязнаўства дае багатыя магчымасці     для выхавання патрыятызму.

Праваслаўнае краязнаўства

У вёсцы Мамаі, якая знаходзіцца побач з Азярцамі, узвышаецца выдатны помнік архітэктуры класіцызму – Спаса-Праабражэнская царква.                  

Мы правялі вялікую даследчую працу, у ходзе якой пазнаёміліся                            з гісторыяй храма, з яго архітэктурнымі адметнасцямі, унутраным убранствам,                     з дзейнасцю святара па духоўна-маральным выхаванні дзяцей і моладзі. Намі складзены культурна-пазнавальны маршрут “Экскурсія ў храм Праабражэння Гасподня вёскі Мамаі”, які знаёміць з гісторыяй і архітэктурнымі асаблівасцямі,                              з унутраным убранствам храма, з храмавымі іконамі [3, с. 246].

Мы таксама знялі відэаролік экскурсіі ў храм, які выкарыстоўваецца пры правядзенні мерапрыемстваў духоўна-маральнай накіраванасці. Дадзеная праца атрымала высокую ўзнагароду на Рэспубліканскім конкурсе “Тут родныя трымаюць карані”, які праводзіў часопіс “Роднае слова”. У намінацыі “Турыстычныя маршруты малой радзімы” стваральнікі культурна-пазнавальнага маршрута і відэароліка, узнагароджаны Дыпломам ІІ ступені і памятнымі падарункамі.

Вялікую ролю  ў справе праваслаўнага краязнаўства і духоўна-маральнага выхавання вучняў адыгрывае настаяцель храма, благачынны цэркваў Глыбоцкай акругі пратаіерэй Міхаіл Ізаітка, які актыўна супрацоўнічае з установай адукацыі. Па яго ініцыятыве была адкрыта нядзельная школа, якая ўжо шмат гадоў паспяхова працуе.

Вучні школы штогод прымаюць удзел у Кірыла-Мяфодзіеўскіх адукацыйных чытаннях маладых даследчыкаў.

Геаграфічнае і біялагічнае краязнаўства

Геаграфічнае краязнаўства дае нам звесткі пра наш край, яго геаграфічныя каардынаты, прыродныя рэсурсы, тыпы глеб, клімат, карысныя выкапні і г. д.

Біялагічнае краязнаўства – вывучэнне  мясцовай флоры  і фаўны служыць выхаванню добрых, беражлівых адносін да прыроды, фарміраванню практычных ведаў вучняў пра навакольны свет [4, с. 48].

У выніку комплекснага экалагічнага даследавання па вывучэнні прыродных адметнасцей сваёй мясцовасці быў створаны пазнавальны экскурсійны маршрут “Экалагічная сцежка” працягласцю крыху больш за тры кіламетры. Творчы экалагічны праект “Сцяжынкамі Азярэччыны”, заняў 1-е месца ў абласным этапе рэспубліканскай экалагічнай акцыі “Сцяжынкамі Бацькаўшчыны”. Праект дапоўнены даведнікам.

Мы склалі карту прыродных і культурных аб’ектаў Азярэччыны, на якой абазначылі найбольш значныя помнікі архітэктуры, а таксама прыродныя аб’екты.

Распрацаваны ў нас і экскурсійны маршрут “Азярэцкія краявіды” па ўнікальных прыродных аб’ектах малой радзімы. Прырода Азярэччыны адлюстравана ў маляўнічым ілюстраваным альбоме “Мая Азярэччына – край сінявокі”, створаным юнымі краязнаўцамі.

Пра турыстычныя маршруты, якія мы распрацавалі і па якіх праводзім экскурсіі, Рубніковіч Зоя Мацвеўна, настаўнік гісторыі расказала ў артыкуле “Турыстычныя маршруты малой радзімы”, які быў апублікаваны ў “Настаўніцкай газеце”.

         Этнакультурнае краязнаўства

Этнакультурнае краязнаўства ўключае ў сябе вывучэнне літаратурнай спадчыны, дыялектаў беларускай мовы, іх адметных слоў, асаблівасцей вымаўлення, мясцовага фальклору, звычаяў і традыцый продкаў.

Фальклорная спадчына, якую склалі песні, жарты  і іншыя творы вуснай народнай творчасці, легенды і паданні Азярэцкага краю збіраюцца і запісываюцца вучнямі. Мы прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Я родным краем ганаруся” з праектам “Сваё шануй да самазабыцця”, які ўключаў у сябе этнаграфічную спадчыну нашай мясцовасці.

Эканамічнае краязнаўства              

 Мы павінны ведаць гісторыю эканомікі свайго краю, дынаміку                             і перспектывы яе развіцця. Умець прагназаваць, ведаць, колькі каштуе хлеб, мяса, малако, той ці іншы выраб у нашым раёне, з чаго складаецца сямейны бюджэт [2, с. 78].

Гісторыя цесна пераплецена з сучаснасцю. Для знаёмства з сучасным эканамічным становішчам гаспадаркі мы ладзім экскурсіі на вытворчыя аб’екты, у першую чаргу на ферму “Каміншчына”, на якой у 2018 годзе завяршылася рэканструкцыя. Спецыялісты гаспадаркі неаднарозова прымалі ўдзел   у прафарыентацыйных мерапрыемствах, станавіліся гасцямі адзінага дня інфармавання “ШАГ”.

Значную ролю ў сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёна іграюць фермерскія гаспадаркі. Іх вывучэнню была прысвечана даследчая праца “Роль фермерства ў сацыяльна-эканамічным развіцці регіена”.

Слуцкая Дар’я, аўтар дадзенай працы, стала пераможцам Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых прац навучэнцаў па вучэбнаму прадмету “Грамадазнаўства”, узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, занесена ў банк дадзеных адоранай і таленавітай моладзі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У працэсе дзейнасці рэсурсага цэнтра “Мой рэгіён – мая малая радзіма” ідзе комплекснае вывучэнне роднага краю: даследуецца гісторыя, археалогія, этнаграфія, геаграфія, геалогія, прыродазнаўства, экалогія, эканоміка; дапаўняюцца, узбагачаюцца, удакладняюцца веды школьнікаў па прадметах                 на прыкладзе разгляду мясцовага матэрыялу; тэарэтычныя веды звязваюцца з жыццём.

Вучні набываюць не толькі тэарэтычныя веды, але і практычныя ўменні: складаць план работы па тэме даследавання, групаваць аб’екты па профілю даследавання, праводзіць інтэрв’юраванне, запаўняць пашпарт аб’екта, складаць спіс літаратуры па тэме, шукаць і аналізаваць матэрыялы СМІ па тэме даследавання, складаць план падрыхтоўкі і правядзення экспедыцыі, афармляць атрыманыя вынікі.

Навучэнцы і педагогі нашай установы адукацыі прымаюць актыўны ўдзел у міжнародным інавацыйным праекце “Мая Айчына”, заваявалі дыпломы ў конкурсах “Радзіма ў нас адна”, “Старт інавацый”, “Пераможцы”, прадставіўшы даследчыя і творчыя работы краязнаўчага характару (даследчую працу “Азярцы: сацыяльная-эканамічная гісторыя”, даведнік “Экскурсійныя маршруты Азярэччыны”, эсэ “Вішнёвы фестываль у Глыбокім”, “Нам засталася спадчына”, “Я прадзедам свае ганаруся”).

Вучні выкарыстоўваюць інавацыйныя адукацыйныя тэхналогіі:

-         у рэспубліканскім конкурсе камп'ютарных распрацовак патрыятычнай накіраванасці “Патриот.by” з дапамогай візуальнай мовы праграмавання Scratch была створана камп’ютарная распрацоўка з выкарыстаннем краязнаўчых матэрыялаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны;

- у Рэспубліканскім фестывалі мабільнага кіно “24 кадра Перамогі” ў намінацыі “Дзеці вайны”;

- у рэспубліканскай акцыі па стварэнні відэафільмаў “Як гэта было”.

З дапамогай сучасных відэарэдактараў былі створаныя відэаролікі, прадстаўленыя на конкурс “Куточак Беларусі – маленькая радзіма”, а таксама на міжнародную моладзевую канферэнцыю “Вялікая Айчынная вайна 1941 – 1945 гг. у гістарычнай памяці народа” (відэаролік “Генацыд яўрэяў у Глыбокім”).

З дапамогай генератара QR-кодаў створаны даведнік экскурсійных маршрутаў “Экскурсійныя маршруты Азярэччыны”.

Вывучэнне гісторыі і культуры сваёй малой радзімы, сям’і дапамагае рашаць як пазнавальныя, так і развіваючыя, а таксама выхаваўчыя задачы. Ва ўстанове адукацыі створаны адпаведныя ўмовы для станаўлення грамадзяніна і патрыёта, дзейснай асобы, здольнай да прыняцця асэнсаваных рашэнняў, якая садзейнічае развіццю і росквіту Рэспублікі Беларусь.

У выніку сабраны багаты краязнаўчы матэрыял, які аформлены ў выглядзе даследчых прац, альбомаў, буклетаў, прэзентацый, відэаролікаў. Настаўнікі, класныя кіраўнікі актыўна выкарыстоўваюць прапанаваныя матэрыялы на ўроках, пры правядзенні выхаваўчых гадзін.

На сайце ўстановы адукацыі створаны раздзел “Рэсурсны цэнтр”, дзе мы размясцілі: спасылкі на электронныя матэрыялы ресурснага цэнтра, праграмму “Мой рэгіен – мая малая радзіма”, віртуальную кніжную выставу “Чытаем праваслаўную кнігу” і інш.

Дасягненні вучняў сведчасць аб іх паспяховасці ў справе ўсебаковага вывучэння гісторыка-культурнай спадчыны малой радзімы, яе прыродных адметнасцяў, выдатных асоб, цікавых падзей.

Дзякуючы актыўнаму ўдзелу ў дзейнасці па вывучэнні роднага краю, а таксама па папулярызацыі ведаў па яго гісторыі, культуры, прыродных асаблівасцях, славутасцях, аб выдатных земляках навучэнцы пранікаюцца любоўю да сваёй малой радзімы.

 Прэзентацыя па тэме: https://docs.google.com/presentation/d/1EAdUV3Cgh1cMO4-Cax6CmiQTrmmnkglU/edit?usp=sharing&ouid=101945211573399462517&rtpof=true&sd=true

Спіс выкарыстаных крыніц

 1. Буткевич, В.В. Гражданское воспитание детей и молодѐжи: пособие         для руководителей учреждений образования, педагогов, классных руководителей и студентов/ В.В.Буткевич.-Минск: НИО, 2007.-280с.

 2. Буткевич, В.В, Толкачѐва, О.В. Методика организации гражданского воспитания учащихся: пособие для педагогов учреждений общ.сред.образования / В.В.Буткевич, О.В. Толкачѐва. – Минск: Нац.ин-т образования, 2011. - 224с.

3. Памяць. Глыбоцкі  раён. –Мн., «Беларуская энцыклапедыя», 2004.

4. Трэпет, Л. Краязнаўства // Л. Трэпетаў. – Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. – Т. 4. – Мінск: БелСЭ, 1997.

5. Яршова, Л. Краязнаўчы матэрыял на ўроках гісторыі // Л. Яршова. – Гісторыя. Праблемы выкладання, 2003, № 6.