Педагагічны шатл з міжнародным удзелам «Профільныя гарызонты:...
Неделя русского языка и литературы
Первый шаг в науку
Большая пионерская игра
Добрые дела согревают сердца
Ёлочка исполнения желаний
Акция "От всей души"

 29 студзеня ў Віцебскім абласным інстытуце развіцця адукацыі прайшоў  трэці штогадовы педагагічны шатл з міжнародным удзелам «Профільныя гарызонты: метадычныя ідэі і рашэнні»,  які сабраў больш за 80 педагогаў і вучоных з Беларусі і Расіі.

Мэтай мерапрыемства стаў абмен перадавымі метадычнымі практыкамі, арыентаванымі на прафесійнае самавызначэнне і развіццё асобаснага патэнцыялу навучэнцаў.

Праграма  педагагічнага шатла для яго ўдзельнікаў і гасцей была даволі насычанай: гэта і інтэрактыўная выстава «Погляд у профіль: выбіраем кірунак разам»;  і пленарнае пасяджэнне, на якім выступілі вядучыя эксперты ў галіне педагогікі і псіхалогіі, якія падзяліліся перад прысутнымі ўласным вопытам і  інавацыйнымі падыходамі да вырашэння актуальных праблем профільнага навучання. Таксама ў рамках дадзенага мерапрыемства прайшоў інтэрактыўны інтэрв’ю падкаст «Жаночая формула поспеху: прызнанне і прафесія», прысвечаны Году беларускай жанчыны.

Праца шатла працягнулася ў педагагічнай лабараторыі «Інжынеры будучыні» і профільных майстэрнях: педагагічным каворкінгу «Траекторыя росту», удзел у адной з якіх прыняла настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна» Шырынава Людміла Віктараўна. У якасці спікера яна выступіла перад прысутнымі па тэме «Эфектыўныя метады навучання на ўроках беларускай мовы ў 10 – 11 класах на павышаным узроўні».

Завяршыўся педагагічны шатл выступленнем форуму-тэатра "PRO ВЫБАР: твой выбар - твая траекторыя" , падрыхтаваным клубам педагогаў-псіхолагаў "Альянс" горада Віцебска.

Дадзенае мерапрыемства стала значнай падзеяй, якая садзейнічае абмену перадавым вопытам, натхненню на інавацыі і ўдасканаленню сістэмы адукацыі ў цэлым.

Педагагічны_шатл_з_міжнародным_удзелам_30.01.2026_1.jpg

Педагагічны_шатл_з_міжнародным_удзелам_30.01.2026_2.jpg

Педагагічны_шатл_з_міжнародным_удзелам_30.01.2026.jpg