Экскурсия в Брест
Выпускной вечер
Дорогами Победы
Оздоровительный лагерь "АКВАРЕЛЬКИ"
Начальная школа, прощай!
Экскурсия в Экологический визит-центр заказника «Ельня»
Встреча с ПУ «Глубокоегаз»

Цікавае – побач

            Карова – гэта, бадай, першая жывеліна, якая ўзгадваецца, калі размова заходзіць пра жывелагадоўлю ці пра вясковае жыццё. Тая колькасць прадуктаў харчавання, якую мы атрымліваем ад яе, уражвае.

            Мы не надта  спадзяваліся,  што наведванне нашым аграрным  класам малочна-таварнай фермы “Кісарэўшчына” дзяржпрадпрыемства “Азярцы” будзе такім цікавым. Аднак, дзякуючы ветэрынарнаму ўрачу Алене Завацкай, якая на працягу экскурсіі была нашым гідам,  мы атрымалі прыемныя ўраджанні ад убачанага і пачутага.  Хоць усе мы з вёскі, на вялікі жаль, кароў нашы бацькі не трымаюць. Ферма “Кісарэўшчына” пабудавана даволі даўно.   Усе тыя, хто тут працуе сёння, падтрымліваюць у ёй чысціню і парадак.

      Мы ўбачылі, як даглядаюцца тут малыя цяляты, чым харчуюцца і як утрымліваюцца дойныя каровы і, урэшце, як атрымліваецца і захоўваецца малако. Не сказаць, што праца на ферме з лёгкіх, аднак для мясцовых жахароў яна стала звыклай і, напэўна, прывабнай. Па ўсяму відаць, што адносіны да жывёлы тут належныя.

     Алена Аркадзьеўна, а мы ёй вельмі ўдзячны за экскурсію, расказала шмат цікавага пра працу ветэрынара, пра тое, як скончыўшы гарадскую школу з залатым медалем, абрала гэту спецыяльнасць і ніколі не пашкадавала, што апынулася на вёсцы, у Азярцах. Яна вельмі любіць жывелу і лічыцца ў гаспадарцы і ў раёне адным з лепшых спецыялістаў у сваёй  галіне.

      Далей аб тым, чаго  мы не ведалі  і што даведаліся пра кароў. Сярэдняя працягласць іх жыцця – 20 гадоў, аднак малочныя віды рэдка жывуць столькі часу. Калі ў каровы на рагах ёсць кольцы, то па іх можна вызначыць узрост жывёліны. Каровы даволі масіўныя, але яны нават могуць узысці наверх па лесвіцы. Сумны факт заключаецца ў тым, што ў зваротным напрамку яны не рухаюцца.

     Каровы – сацыяльныя жывелы. Яны любяць збірацца ў невялікія групы, пераважна па 4-6 асобін. Яны, як чалавек, могуць адчуваць адна да адной сімпатыю, так і наадварот. Тых, хто ім не падабаецца, будуць пазбягаць. Кожная карова – асоба. Гэта дзіўная жывёліна можа праяўляць такія ж эмоцыі, як і чалавек:  спачуваць іншым асобінам, калі тыя знаходзяцца ў бядзе. Заўважана, што каровы могуць плакаць. Каровы маюць выдатны зрок. Чалавек у норме распазнае аб’екты ў дыяпазоне 180 градусаў. У кароў, дзякуючы бакавому размяшчэнню вачэй, гэты дыяпазон вышэй амаль у 2 разы.

     Колькасць малака, якую дае карова, залежыць не толькі ад рацыёну, але і ад настрою.

    Гэта далёка не ўсё, чым папоўніўся запас нашых ведаў падчас экскурсіі. Іншы раз хочацца пабыць крыху далей ад дому, ад школы. Здаецца там убачыш усё новае, цікавае. Аднак і побач з намі ёсць аб’екты, якія не варта абыходзіць бокам, ёсць людзі, якія могуць пра іх змястоўна і з захапленнем расказаць. Мы плануем наведаць іншыя фермы, комплексы сельскагаспадарчай вытворчасці нашага раёна.  Раім зрабіць  гэта і ўсім тым, хто  вучыцца ў аграрных класах.

                           Анастасія Рагоўская, вучаніца 10 класа Азярэцкай школы

 

biznes-plan.jpg