Дружеский матч по волейболу «Здорово быть здоровым!»
Большая октябрятская игра
Неделя милосердия
Выход на лед опасен!
Путешествие по стране знаний
Чемпионат по интеллектуальным играм
Женщина и бизнес

29 – 30 кастрычніка 2025 года адбыліся рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў ”Праваслаўнае краязнаўства як рэсурс духоўна-маральнага станаўлення асобы“.

29 кастрычніка ўдзельнікі чытанняў наведалі Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр, дзе пазнаёміліся з дзейнасцю Мінскай духоўнай семінарыі, наведалі аб’екты Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, усклалі кветкі да месца пахавання мітрапаліта Філарэта. Там жа адбылося плянарнае пасяджэнне Чытанняў.

У Жыровіцкай сярэдняй школе для навучэнцаў была арганізавана творчая гасцёўня, а для педагогаў – знаёмства з вопытам работы педагогаў і навучэнцаў Слонімскага раёна па духоўна-маральнаму выхаванню асобы.

30 кастрычніка была арганізавана экскурсійна-адукацыйная праграма з наведваннем Храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.

На секцыйных пасяджэннях навучэнцы прэзентавалі вынікі сваёй дзейнасці ў кірунку праваслаўнага краязнаўства.

Удзел у Чытаннях прыняла навучэнка нашай установы адукацыі Кучынская Маргарыта, вучаніца 11 класа. 

Рэспубліканскія_краязнаўчыя_праваслаўныя_чытанні_навучэнцаў_31.10.2025_4.jpg

Рэспубліканскія_краязнаўчыя_праваслаўныя_чытанні_навучэнцаў_31.10.2025.jpg

Рэспубліканскія_краязнаўчыя_праваслаўныя_чытанні_навучэнцаў_31.10.2025_3.jpg

Рэспубліканскія_краязнаўчыя_праваслаўныя_чытанні_навучэнцаў_31.10.2025_2.jpg

Рэспубліканскія_краязнаўчыя_праваслаўныя_чытанні_навучэнцаў_31.10.2025_1.jpg