Госці з далёкай краіны
Адной з шасці афіцыйных моваў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый побач з рускай, арабскай, іспанскай, кітайскай і англійскай з’яўляецца французская. Па ініцыятыве Дэпартамента грамадскай інфармацыі гэтай арганізацыі ў 2010-ым годзе зацверджаны Дзень французскай мовы , які штогод адзначаецца 20-ага сакавіка. Па сціплых падліках у свеце наічваецца звыш 220-ці мільёнаў франкамоўных грамадзян. А калі ўлічыць тых,хто выкарыстоўвае гэтую мову ў якасці рабочай, або вывучае яе ў якасці замежнай, то колькасць франкафонаў ў свеце вызначыцца значна большай лічбай. Мэта сусветнага Дня Франкафаніі – аб’яднаць усіх прыхільнікаў французскай мовы, спрыяць папулярызацыі культур франкамоўных краін.
Фраццузская мова- адна з тых, што значыцца ў раскладзе вучэбных заняткаў як замежная ва ўстановах адукацыі Беларусі. У нашым раёне яе выкладаюць, у прыватнасці, у Азярэцкай школе. Тыдзень французскай мовы, што плануецца тут на канец сакавіка, кожны год мае свае асаблівасці.Адметнай рысай селетняга стала сустрэча са сстудэнтамі, якія прыехалі на вучобу ў Беларусь з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Эрвэ Люпешэ і Асіяма Кабейя з задавальненьнем прынялі рапанову і запрашэнне наведацца ў Азярцы. Абодва даволі добра валодаюць рускай мовай, аднак размову з азярэцкімі школьнікамі вялі на той, на якой размаўляюць паміж сабой. На французскай. Гаварылі пра ўсё , што цікавіла школьнікаў, тым самым знаёмячы іх са сваёй краінай. Знаёмства было не толькі на словах. Госці прадставілі таксама цікавыя відэаматэрыялы.
Для нас Дэмакратычная Рэспубліка Конга малавядомая , а таму ў некаторым сэнсе загадкавая і экзатычная. Краіну перасякае экватар, па плошчы яна на другім месцы на афрыканскім кантыненце пасля Алжыра. Тут працякае вельмі глыбокая і вельмі небяспечная рака Конга. У Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга расце амаль палова ўсіх лясоў Афрыкі. Іх біяразнастайнасць- асобная тэма. У непраходных лясах уздоўж рэк да нашага часу захаваліся паселішчы, дзе жывуць пігмеі. Гэта невялікія ростам людзі, якія вядуць прымітыўны лад жыцця, адмаўляюцца ад ўсіх выгод цывілізаванага свету. У іх няма ні тэлефонаў, ні тэлевізараў, медыкаментаў, усё патрэбнае для сябе яны знахдэяць у жывой прыродзе і тым задаволены.
Кольксць насельніцтва Дэмакратычнай Рэспублікі Конга перавышае 100 мільёнаў. Апошнімі десяцігоддзямі назіраецца яго вялікі прырост.
- З аднаго боку - гэта станоўчы фактар, з іншага – не надта, - кажа Эрвэ Люпешэ. -Бацькам, у сям’і якіх да дзесятка і нават больш дзяцей, нялёгка забяспечыць ім годнае дзяцінства, даць адукацыю. Па гэтай прычыне многія дзеці не наведваюць школу, а тыя, што маюць такую магчымаць, вучацца ў перапоўненых класах, дзе ў адным памяшканні іх можа быць 50 і навт больш. Як за навучанне, так і за харчаванне ў старэйшых класах трэба плаціць.
Госці расказалі, што краіна іх багатая на карысныя выкапні, прыродныя рэсурсы. Тут ёсць залежы нафты, дабываецца золата, уран. Цёплы і вільготны клімат спрыяе тым, хто апрацоўвае глебу. Аднак адчуваецца вялікая патрэба ў новых тэхналогіях, у сучаснай тэхніцы, у інвестыцыях для будаўніцтсва сумесных перапрацоўчых прадпрыемстваў і …ў зброі.На ўсходзе Конга вось ужо добры дзесятак гадоў не сціхае ўзброены канфлікт,развязаны мясцовымі сепаратыстымі пры падтрымцы іх з-за мяжы.
На пытанне, чаму хлопцы вырашылі атымаць вышэйшую адукацыю ў Беларусі, Эрвэ Люпешэ адказаў так
-Мяне заўсды цікавіла руская мова. Хацелася вучыцца ў Расіі, аднак узніклі рпаблемы з атрыманнем візы. Тады адзін з маіх сяброў, які вучыўся ў Беларусі, параіў паспрбаваць паехаць на вучобу да вас. Я з ім пагадзіўся , і бацькі не былі супраць . У нас ведаюць, што якасць падрыхтоўкі спецыялістаў у вас добрая, адносіны да замежнікаў не выклікаюць нараканняў, бытавыя ўмовы на належным узроўні. Праблемы агрымаць беларускую візу не было. Спецыялісты, якія валодаюць рускай мовай, вельмі запатрабаваныя ў нашай краіне. Зараз Расія мае вялікі станоўчы ўплыў на многія афрыканскія краіны і на нашу ў прыватнсці. Працуюць у нас і грамадзяне Расіі , і Беларусі, і некаторых іншых краін СНД, для якіх мовай зносін з’яўляецца руская.
Госці з Афрыкі наведалі ў Азярцах мясцовую музычную школу, дзе ў выкананні яе выхаванцаў паслухалі беларускія народныя мелодыі. На развітанне- сумесныя фотаздымкі на памяць. Усе пагадзіліся на тым , што народная дыпламатыя- вялікая сіла. Яна патрэбна не меньш чым дыпламатыя на самым высокім узроўні.Ну і ў тым, што трэба вывучаць і ведаць замежныя мовы, сумненняў не было ні ў адных, ні ў другіх.