Подарите спокойствие и отдых себе и своим близким!
Поздравляем с наградой!
Встреча учащихся с протоиереем Михаилом Изоитко
Акция «Уважение, Забота, Ответственность»
День учителя!
День пожилых людей
1 ОКТЯБРЯ – МЕЖДУНАРОДНЫЙ ДЕНЬ ПОЖИЛЫХ ЛЮДЕЙ!

 25 студзеня  ў ДУА ”Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна“ для вучняў 8 - 11 класаў у межах рэспубліканскага праекта ”Школа Актыўнага Грамадзяніна“ і прапанаванай тэмы ”Радзіма мая Беларусь у асобах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі“ была арганізавана сустрэча з педагогамі школы ў форме адкрытага дыялогу.

У ліку ганаровых гасцей быў запрошаны былы дырэктар установы, настаўнік фізікі Каляга Пётр Уладзіміравіч, які адпрацаваў у ёй больш за 26 гадоў. Цікава і ажыўлена ён расказаў старшакласнікам аб сваім педагагічным шляху – працы  на Магілёўшчыне і Глыбоччыне.

Вядучая мерапрыемства Шырынава Людміла Віктараўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, разважала з запрошанымі  гасцямі аб ролі адукацыі ў сучасным грамадстве і асобе сучаснага  настаўніка  на аснове дзесяці фактаў-палажэнняў:

- прафесія настаўніка садзейнічае кар’ернаму росту чалавека; 

- прафесія настаўніка па-за часу;

- прафесія настаўніка цікавая;

- прафесія настаўніка творчая;

- прафесія настаўніка - прафесія поспеху;

- прафесія настаўніка  ўніверсальная;

- прафесія настаўніка ўдзячная; 

- прафесія настаўніка  стыльная,

- прафесія настаўніка запатрабаваная;

- прафесія настаўніка гуманная.

 Тэматычная сустрэча для старшакласнікаў атрымалася змястоўнай і эмацыянальнай.

Школьныя_навіны_4.jpg

Школьныя_навіны_3.jpg

Школьныя_навіны_5.jpg