Акция "От всей души"
Посещение г.Новополоцка
Районная ёлка для отличников учебы
Ёлка собирает друзей
Центр безопасности МЧС
Слёт Дедов Морозов и Снегурочек
Военно-патриотическая игра «Лазертаг»

1 верасня ўтульны двор Азярэцкай школы стракаціў разнакаляровымі кветкамі ў букетах, белымі бантамі ў косах дзяўчынак.

12 хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшлі ў гэты дзень першы раз у першы клас. Яшчэ ўчора школа была толькі ў расказах бацькоў, а ўжо сёння ўсё па-сапраўднаму: букет, сябры, настаўніца.

У гэты дзень першакласнікі прачыталі шчырыя і пранікнённыя радкі вершаў, у якіх чуліся перакананні вучыцца на выдатна. Старшакласнікі падрыхтавалі для малых не толькі падарункі, але і пажаданні ў добры шлях.

Старт новаму навучальнаму году дадзены. Наперадзе – месяцы напружаных заняткаў, кантрольных і дамашніх работ, перамог і новых адкрыццяў, алімпіяд і шматлікіх конкурсаў, экзаменаў. Няхай моцнае здароўе, шчасце, дабрабыт, поспехі ў вучобе і працы не пакідаюць ні вучняў, ні настаўнікаў на працягу ўсяго навучальнага года. Няхай кожны дзень прыносіць радасць.

Са святам, дарагія сябры!

 Лиейка_222.jpg

Линейка_22.jpg