Единый урок «Белорусская женщина – символ силы и вдохновения»
8 марта
Поздравление с 8 Марта
Урок мужества
Поезд памяти – 2026
1 марта – Международный день борьбы с наркоманией и незаконным...
Экскурсія ў сельскую бібліятэку

 

Штогод Азярэцкая школа прымае актыўны ўдзел у разнастайных конкурсах даследчага характару. Сёлетні год не стаў таму выключэннем.

У лістападзе мінулага года вучань 10 класа Сяроў Аляксей прыняў удзел у абласной  канферэнцыі даследчых работ “Эўрыка”, дзе на суд кампетэнтнага журы ён прадставіў работу па тэме “Тэма роднага краю ў паэзіі пісьменнікаў Віцебшчыны Ганны Зінкевіч і Алеся Жыгунова”. Над ёй працаваў больш года пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Шарынавай Людмілы Віктараўны.

Па выніках выступлення  атрымаў Дыплом 2-ой ступені, які  дазволіў вучню далей прадставіць сваю работу на  рэспубліканскім этапе “Эўрыкі”.

24 лютага 2021 года Сяроў Аляксей у ліку трох канкурсантаў абараняў гонар Віцебскай вобласці ў рэжыме анлайн-канфкрэнцыі на рэспубліканскім этапе конкурсу “Эўрыка” ў секцыі “Літаратуразнаўства”. Канкурэнцыя была сур’ёзная: 21 старшакласнік (9 – 11 класы) з сямі рэгіёнаў усёй краіны.

На жаль, па выніках рэспубліканскага конкурсу “Эўрыка” азярэцкі вучань не стаў яго прызёрам. Аднак той вопыт даследчай дзейнасці, выступленні сярод равеснікаў, работа з мастацкай і даведачнай літаратурай сталі для Аляксея Сярова штуршком да новых пошукаў,  самаразвіцця і асобаснага росту.

Эврика_на_сайт.JPG