Туризм, спорт и командный дух
Районный праздник ”Мир детства – мир чудес“
Поездка на «Линию Сталина»
Путешествие на корабле «Детство»: как девять отважных...
Экскурсионный день
Выпускной в начальной школе
Безопасное лето

 Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў адукацыі прынялі ўдзел у тэматычным семінары "Выкарыстанне розных мадэлей табліц у сістэме падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену".

Спікер семінара, Людміла Віктараўна Шырынава, настаўнік беларускай мовы вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі дзяржаўнай установы адукацыі "Азярэцкая сярэдняя школа Глыбоцкага раёна", падзялілася вопытам і метадычным майстэрствам па выкарыстанні розных мадэлей табліц, якія сталі гарантыяй якаснай падрыхтоўкі да экзамену.

Пад час сустрэчы педагогі атрымалі дэталёвы агляд сістэмы работы з разнастайнымі мадэлямі табліц, якія ўсё больш становяцца неабходным інструментам у сучаснай падрыхтоўцы да ЦЭ.

Удзельнікі семінара падкрэслілі, што інтэграцыя розных мадэлей табліц у вучэбны працэс спрыяе фарміраванню ў вучняў навыкаў самастойнага аналізу і сістэматызацыі інфармацыі, што з’яўляецца ключавым фактарам поспеху на экзамене. Падобныя сустрэчы дазваляюць настаўнікам абменьвацца дасягненнямі і знаходзіць новыя рашэнні для навучання, робячы працэс больш эфектыўным і захапляльным.

Сакрэт_паспяховай_падрыхтоўкі_да_ЦЭ_25.04.2026.jpg