Экскурсія ў сельскую бібліятэку
28 лютага для вучняў 5 і 7 класаў нашай школы была арганізавана экскурсія ў “Азярэцкую сельскую бібліятэку-музей этнаграфіі”.
Бібліятэкар Марына Канстанцінаўна Мышкоўская на сваім ўласным прыкладзе пазнаёміла дзяцей з прафесіяй бібліятэкара, нагадала аб правілах паводзін у бібліятэцы, правяла экскурсію па пакоях бібліятэкі, расказала пра тэматычныя выставы кніг. Навучэнцы змаглі самастойна пазнаёміцца з кніжным фондам установы, пагартаць цікавыя выданні, узяць іх для для чытання дома.
Яшчэ Марына Канстанцінаўна арганізавала для вучняў цікавае завочнае падарожжа па сцяжынках роднай Азярэччыны, падчас якога дзеці даведаліся пра ўзнікненне назваў бліжэйшых вёсак, пра славутых землякоў, пра дзейнасць былога саўгаса “Азярцы”.
Напрыканцы сустрэчы вучням давялося наведаць невялічкі музей этнаграфіі, дзе можна было не толькі пабачыць, але і нават дакрануцца да прадметаў побыту, якімі карысталіся ў мінулым.
Аганізаваная экскурсія пакінула прыемныя ўражанні, пазітыўныя эмоцыі і яшчэ раз пераканала ў тым, наколькі важна любіць і паважаць свой родны край.



















