Тыдзень роднай мовы
Собирайся народ, Масленица у ворот
Отличник образования
Васількоў шапатліваю моваю...
Школа безопасности – 2026
Республиканская декада гражданско-патриотических дел...
Неделя по предупреждению детского травматизма в зимний период...

 У перыяд з 16 па 21 лютага 2026 года ў нашай школе праходзіў Тыдзень роднай мовы, мэтай якога стала папулярызацыя беларускай мовы, захаванне культурнай спадчыны, павышэнне моўнай культуры, выхаванне  патрыятызму і стварэнне творчай атмасферы.

У рамках Тыдня  былі праведзены цікавыя мерапрыемствы, якія давалі магчымасць кожнаму вучню праявіць  свае інтэлектуальныя  і творчыя здольнасці. Пяцікласнікаў і сямікласнікаў  чакалі цікавыя заданні падчас правядзення сваёй гульні “Моўны калейдаскоп”. Моўны турнір “Пагуляем у роднае слова” дазволіў  вучням 6 класа не толькі паглыбіць і праверыць уласныя веды, але і па-новаму зірнуць на багацце роднай мовы. Конкурс  “Слова ад слова – гэта родная мова” дазволіў  вучням 8 класа праявіць свае   веды не толькі па беларускай мове, але і  па літаратуры. Вучні 9 класа мелі магчымасць  паспаборнічаць і выявіць лепшых у турніры “Беларусазнаўцы”. Для старшакласнікаў быў арганізаваны літаратурны часопіс ”Ты пакліч мяне, пазаві…“, прысвечаны тэме кахання ў беларускай літаратуры. Для вучняў, якія наведваюць  групу падоўжанага дня, быў наладжаны конкурс малюнкаў ”Смак роднай мовы“. У акцыях “Музычны перапынак”, Рускай мове дай разгрузку - размаўляй  па-беларуску“, “Камплімент роднай мове”  маглі прыняць удзел не толькі вучні Азярэцкай школы, але і  ўсе жадаючыя. 20 лютага настаўнікі і вучні мелі магчымасць далучыцца да анлайн-дыктоўкі па беларускай мове.

Прыемнай падзеяй   у рамках Тыдня роднай мовы стала ўзнагароджанне вучаніцы 9 класа Мандрык Ксеніі  дыпломам III ступені за навукова-даследчую працу "Тапонімы Азярэччыны " у  рэспубліканскім конкурсе навукова-даследчых работ "Васількоў шапатліваю моваю".

Тыдзень беларускай мовы пераканаў: наша мова – гэта не проста школьны прадмет, а жывая спадчына, поўная мудрасці, прыгажосці і сілы. Няхай жыве і квітнее наша родная беларуская мова!

Тыдзень_роднай_мовы_23.02.2026_5.jpg

Тыдзень_роднай_мовы_23.02.2026_1.jpg

Тыдзень_роднай_мовы_23.02.2026_6.jpg

Тыдзень_роднай_мовы_23.02.2026.jpg

Тыдзень_роднай_мовы_23.02.2026_3.jpg

Тыдзень_роднай_мовы_23.02.2026_4.jpg

Тыдзень_роднай_мовы_23.02.2026_7.jpg

Тыдзень_роднай_мовы_23.02.2026_2.jpg