Васількоў шапатліваю моваю...
Школа безопасности – 2026
Республиканская декада гражданско-патриотических дел...
Неделя по предупреждению детского травматизма в зимний период...
8 февраля – День памяти юного героя-антифашиста
Профориентационная встреча
Вечер встречи с выпускниками

 18 лютага ў вялікай зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ "Васількоў шапатліваю моваю", прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы. Арганізатары конкурсу  - Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,  рэдакцыя навукова-метадычнага часопіса "Роднае слова ",  канал "Культура" Беларускага радыё.
У конкурсе прынялі ўдзел 350 работ з усіх рэгіёнаў Беларусі. 58 лепшых прац адзначана дыпломамі I, II і III ступені.
Мандрык Ксенія,  вучаніца 9 класа, узнагароджана Дыпломам III ступені за навукова-даследчую працу "Тапонімы Азярэччыны " (навуковы кіраўнік: Рубніковіч Зоя Мацвееўна). Віншуем Ксенію з добрым вынікам і жадаем далейшых поспехаў і цікавых даследаванняў!

Васількоў_шапатліваю_моваю_20.02.2026.jpg

Васількоў_шапатліваю_моваю_20.02.2026_1.jpg