Областные соревнования по волейболу
Увлекательное путешествие в Новолукомль
Огонек приглашает друзей
Первенство по волейболу
Марафон к 85-летию Глубокского района
День космонавтики
Экскурсия в редакцию районной газеты «Веснік Глыбоччыны»

 29 мая 2024 года вучні 7 – 8 класаў здзейснілі экскурсію, у ходзе якой наведалі цікавыя прыродныя аб’екты сваёй малой радзімы:  школьны дэндралагічны парк, у якім расце больш за 30 відаў дрэў і хмызнякоў, многія з якіх з’яўляюцца рэдкімі раслінамі; старынны парк у цэнтры аграгарадка, у якім каштаны, лістоўніцы еўрапейскія і іншыя дрэвы маюць узрост больш за сто пяцьдзесят гадоў.

У лесе Шырыкоўшчына школьнікі пазнаёміліся з пасадкамі каштоўных парод елкі – псеўдатсугі шэрай Мензіса, а таксама елкі еўрапейскай.

Завяршылася экскурсія ля азёр Камінскае і Сляпое, якія і далі назву населенаму пункту – Азярцы.

Дзеці ў чарговы раз пераканаліся, што Азярэччына – цудоўны і маляўнічы край, які славіцца багатай і цікавай гісторыяй, выдатнымі людзьмі, а яшчэ – дзівоснымі краявідамі.

Экскурсія_Азярэцкія_краявіды.jpg

Экскурсія_Азярэцкія_краявіды2.jpg

Экскурсія_Азярэцкія_краявіды_1.jpg

Экскурсія_Азярэцкія_краявіды3.jpg