Беларусь против никотина – время вдохнуть по-настоящему
Экскурсия в учреждение "Зональный государственный архив в г....
Приём в октябрята
Экскурсионная поездка в город Полоцк
Акция «Белый цветок»
Посадка «Аллеи преемственности поколений»
Рэспубліканскія краязнаўчыя праваслаўныя чытанні навучэнцаў

 Пад такой прыгожай патрыятычнай назвай ў Азярэцкай школе з 19 па 24 лютага праводзіўся  тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

 Яго мэтай было далучэнне школьнікаў да духоўнай спадчыны роднага краю, яго гістарычнага мінулага, культурных і літаратурных набыткаў;  развіццё творчых здольнасцей дзяцей; выхаванне ў іх павагі да сваёй краіны і  народа.

У панядзелак, Дзень адкрыцця, азярэцкія школьнікі пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Шырынавай Людмілы Віктараўны прэзентавалі свае міні-сачыненні і выказванні беларускіх класікаў пра родную мову.

У аўторак, Дзень духоўнай спадчыны, прымалі ўдзел у віртуальным падарожжы ”Па сцежках Беларусі“.

Змястоўна насычанымі атрымаліся  і іншыя дні прадметнага тыдня.

Так, напрыклад, у сераду, у Дзень роднай мовы, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ляшкевіч Вольга Анатольеўна арганізавала моўную акцыю для вучняў і настаўнікаў школы ”Рускай мове дай разгрузку - размаўляй  па-беларуску“, а таксама паспяхова правяла пазакласнае мерапрыемства для 5 класа ”Таямніцы роднай мовы“ і гульню-падарожжа ”Роднай мовы гук чароўны“ - для дзяцей групы падоўжанага дня.

Шырынава Людміла Віктараўна ўвазе старшакласнікаў прадставіла пазнавальны экскурс па Віцебшчыне і Глыбоччыне ”Сцяжынкамі роднага краю“.

Настаўніца гісторыі і беларускай мовы і літаратуры Лапунова Вольга Міхайлаўна для шасцікласнікаў правяла займальны моўны турнір.

У чацвер, у Дзень кемлівых і знаходлівых, вучні прынялі ўдзел у прадметным конкурсе ”Буслік - 2024“.

З вучнямі 7 і 8 класаў Ляшкевіч Вольга Анатольеўна праводзіла конкурсную праграму ”Пагуляем у роднае слова“, а Шырынава Людміла Віктараўна са старшакласнікамі ладзіла літаратурна-музычную імпрэзу ”Ты пакліч мяне, пазаві…“, прысвечаную тэме кахання ў беларускай літаратуры.

У пятніцу, у Дзень крэатыўных і творчых, у школе праходзіла акцыя ”Смак роднай мовы“, сутнасць якой заключалася ў рэкламаванні вучнямі трэціх - пятых класаў беларускіх слоў праз уласныя малюнкі.

Субота, Дзень закрыцця, запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак паспаборнічаць у комплекснай алімпіядзе  па беларускай мове і літаратуры.

Мерапрыемствы прадметнага тыдня ”Роднай спадчыны вытокі“ пакінулі ў азярэцкіх школьнікаў, а таксама настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і гасцей сустрэч шмат пазітыўных эмоцый і цёплых успамінаў.

Роднай_спадчыны_вытокі_1.jpg

Роднай_спадчыны_вытокі.jpg